працавіты, працалюбівы, старанны, які многа, добра і шчыра працуе; дбайны, руплівы.

рабочы прым. — Брасл., Уздз., Чэрв., Ваўк., Кобр., Гом. р., Стол., Жытк., мясц. (СПЗБ, Мат. мен.-мал., Шатэрнік, Сцяшковіч, Мат. Гарадз., ЖНшС, НЛГ, ТС, Мат. Гом., Станкевіч),
рабацяга м. і ж. — Добр., Маз., Смарг., Лельч., Жытк., Пін., Лоеў., Смален. р. (Мат. Гом., Станкевіч, Кучук, ТС, НЛ, Янкова, Насовіч, Дабравольскі),
рабяцяшчы прым. — усходняя частка паўдн.-усх. з., спарадычна пал. р. (Юрчанка, Мат. апыт., Мат. Гом., ТС, ДСБ),
рабоцька м. і ж. — Хойн., Калінк. (Мат. Гом.),
рабацько м. — Слон. (СРЛГ),
работнік м. — Жытк. (ТС),
работны прым. — Стол. (ТС),
работлівы прым. — Стол. (ТС),
рабачай м., рабачайка м. і ж. — мясц. (Станкевіч),
трудзяшчы прым. — спарадычна паўн.-зах. з. (НС, Мат. мен.-мал., Сл. Гарадз.),
трудзяка м. і ж. — Лоеў., Браг. (Янкова, ГЧ, Мат. апыт.),
трудалюбімы прым. — Мсцісл., Лоеў. (Юрчанка, Янкова),
трудзяга м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
труцяга м. — Калінк. (СПЗБ),
трудавіты прым. — Іўеў. (СПЗБ),
трудавік м. — Стол. (ДСБ, НЛ),
трудлівы прым. — Лоеў. (Янкова),
трудзімы прым. — Жытк. (ТС),
тружанік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
працавіты прым. — Віц. р., Чэрв. р., Жытк. (Каспяровіч, Шатэрнік, ТС, Насовіч),
працаўнік м. — Лаг. (Варлыга),
працавень м. — Лаг. (Варлыга, Станкевіч),
працавель м. — Чэрв. (СПЗБ),
працаўлівы прым. — Ашм. (Станкевіч),
працаўнэй — Мсцісл. (Юрчанка),
працалюб м. — Слуц. (ЖНшС),
гарушчы прым. — Гом. р., Стол. (НЛГ, ТС),
гароўны прым. — Гл. (Янкоўскі),
гаруха ж. — Стол., Жытк., Пін. (ТС, ЖНС),
гарэмчы прым. — Стол., Жытк. (ТС),
загарны прым. — Лоеў. (Янкова),
загарлівы — Маз. (ГЧ),
загара ж., загаруха ж. — Жытк. (ТС),
руплівы прым. 'старанны, клапатлівы' — Чэрв. р., Гл., усх.-маг. р., Зах.-бран. р., (Шатэрнік, Янкоўскі, Бялькевіч, Растаргуеў),
рупатлівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка, Бялькевіч),
рупотлівы прым. — Клім. (Бялькевіч),
рупатны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
рупны прым. — Смарг., Чэрв. р. (Станкевіч, Шатэрнік),
рупаслівы прым. — Чэрв. р., Смарг. (Шатэрнік, Станкевіч),
парупны прым. — Ашм. (Сл. Гарадз.),
рупнік м., рупніца ж. — Ушацк. (ЛАБНГ),
рупеснік м. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
рупатнік м., рупатніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
рупленнік м., рупленніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
старанны прым. 'дбайны, клапатлівы' — Віц. р. (Каспяровіч, Гарэцкі, Насовіч, Станкевіч),
старэнны прым. — Віл. (НС),
старатлівы прым. — Навагр., Бар., Люб., Стол., Жытк. (ЖНС, НС, СПЗБ, ТС),
старатны прым. — Люб., Лоеў. (ЖНС, Янкова),
стараўлівы прым. — Гарадз., Воран. (Сл. Гарадз., СПЗБ),
старанлівы прым. — Беластоц. р. (СПЗБ),
старайлівы прым. — Кам. (ЖНС, ЖНшС),
стараёнцы прым. — Воран., Пух. (Сл. Гарадз., Мат. мен.-мал.),
стараннік м., старанніца ж. — Гл., Круп., Мсцісл. (Янкоўскі, Мат. мен.-мал., Юрчанка),
старацель м., старацелька ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
старацельнік м., старацельніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
старальнік м., старальніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
старалы — Лаг. (Варлыга),
радзівы прым. 'клапатлівы, дбайны' — Слон. (Сл. Гарадз., Насовіч, Гарэцкі, Станкевіч),
улегісты прым. 'старанны, неадступны' — Слуц. (ЖНшС, Насовіч),
акуратны прым. 'верны выканаўца' — Чэрв. р. (Шатэрнік, Насовіч),
дбайлівы прым. 'клапатлівы, руплівы' — мясц. (Станкевіч),
дбайнік м. — Бабр., Лельч. (ЛАБНГ),
піляка аг. 'пільны да працы' — Лаг. (Варлыга),
шчыры, шчэры прым. 'старанны, дбайны, працавіты' — Кобр., Лоеў., паўн.-зах. з., Чэрв., Пух., Калінк., мясц. (ЖНшС, Янкова, СПЗБ, Насовіч),
шчыруха ж. — Гом. р. (НЛГ),
гарапашны прым. 'шчыры ў працы; той, хто цяжкай працай здабывае сабе харчаванне' — Маз., Жытк., Драг. (ГЧ, Станкевіч, ТС, НЛ),
гарапашчы прым. — Стол. (ТС),
гарапашнік м., гарапашніца ж. — Жытк., Драг., мясц. (ТС, НЛ, Станкевіч),
гарапашлівы прым. — Драг., Стол. (НЛ),
гарутны прым., гарутка ж. — Валож. (ЖС),
цяглій м., цяглей м. 'працавіты чалавек' — Іван. (НЛ, ДСБ),
няўтольны прым. 'старанны' — Карэл. (Сл. Гарадз.),
здзялуха ж. 'працавітая жанчына' — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
хціўны прым. 'хцівы, прагны (да ведаў, да працы)' — Гом. р. (НЛГ),
сібірны, сіберны прым. 'ахвочы да працы' — Слуц. (ЖНшС),
негарака м. 'небарака, шчыры працаўнік' — Жытк. (ТС),
запеканік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
забатняк м. 'руплівы чалавек' — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
парывісты прым. 'руплівы, ахвочы да работы' — Віл. (НЛ),
варавіты прым. 'працаздольны' — Слон. (Сл. Гарадз.),
чугавы прым. 'працаздольны' — Бераст. (Сл. Гарадз.),
піцуга — Віц. р. (Каспяровіч),
лабавоз м. іран. 'працавіты чалавек' — Бял. (Яўсееў),
піявы прым. 'працавіты' — Чэрв. (СПЗБ),
ахвочы прым. 'не гультай' — Лаг. (Варлыга),
таўкушчы прым. 'працавіты, бесперапынна заняты работай' — Стол. (ТС),
пякельнік м. 'хто выконвае цяжкую працу, працуе да знясілення' — Віц. р., Брасл. (Каспяровіч, СПЗБ),
смагула м. і ж. 'працавіты, але скупаваты чалавек' — Мядз. (Н. сл-сць).

Паведаміць пра недакладнасьць