увішны, спрытны ў працы, жвавы ў рабоце, прагны да працы.

заядлы прым. — Чэрв., Свісл., Бар., Саліг., Гл., Стол., Жытк. (Шатэрнік, Мат. Гарадз., ЛАБНГ, Янкоўскі, ТС),
заедлівы прым. — Лельч. (Кучук),
заеда ж. перан. — Жытк. (ТС),
заяда м. і ж. — Люб. (Н. сл-сць),
уядлы прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
заўзяты прым. — Лаг., Чэрв., Воран. (Варлыга, Шатэрнік, ЛАБНГ),
спрытны прым. — Віц. р., Мядз., Гарадз., Слон., Чэрв., Кір., Лельч., Ельск. (Каспяровіч, ЛАБНГ, Шатэрнік),
спрытняк м., спрытнячка ж. — Стол., Астр. (ТС, Сл. Гарадз.),
спрытнуха ж. — Жытк. (ТС),
прытны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
рухавы прым. — Валож., Навагр., Чэрык. (ЛАБНГ),
рухлівы прым. — Лаг., Іван., Лун. (Варлыга, ЛАБНГ),
рухомы прым. — Стол. (ЛАБНГ),
рухлы прым. — Слон. (Сл. Гарадз.),
падхватны прым. — Слуц., Мсцісл. (ЖНшС, Юрчанка),
пахватны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
ухватлівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
ухвацісты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
пахапны прым. — мясц. (Станкевіч, Насовіч),
пахаплівы прым. — мясц. (Станкевіч, Насовіч),
пахоплівы прым. — мясц. (Насовіч),
спраўны прым. — Віц. р., Гарадз., Чэрв., Чэрык., Берасц., Жаб., Гл., мясц. (Каспяровіч, Мат. Гарадз., Шатэрнік, ЛАБНГ, Янкоўскі, Насовіч),
упраўны прым. — Лаг., Чэрв., Гл., Жытк. (Варлыга, Шатэрнік, Янкоўскі, ТС),
заюха м. і ж. — Сен., Чэрв., Лаг. (ЛАБНГ, Станкевіч),
заюшлівы прым. — Краснап. (Бялькевіч),
разваротлівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
развароцісты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
вараціла м. і ж. — Пол. (НЛ),
вёрткі прым. — Гар., Астр., Чав., Касц., Бабр., Люб., Лельч. (ЛАБНГ),
увёрткі прым. — Светлагор., Буда-Каш. (ЛАБНГ),
увіротны прым. неадабр. — Іўеў. (СРЛГ),
павярткі прым. — Віл. (ЛАБНГ),
рабочы прым. — зах.-пал. г., Карэл. (ЛАБНГ),
работнік м. — Бяроз. (ЛАБНГ),
рабацяга м. і ж. — Слаўг. (ЛАБНГ),
рабоцька н. — Старадарож. (ЛАБНГ),
споры прым. — Добр., Чач. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
быстры прым — Пух., усх. з., Стаўб., Лід., Маст., Клец., Малар. (СЦБ, ЛАБНГ),
быстрарукі прым. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
праворны прым. — Карм., Гом., Лельч., Стол. (ЛАБНГ),
праварніна м. і ж. — Жытк. (ТС),
паспешны прым. — Дзятл., Клім., Слуц. (ЛАБНГ),
даспешны прым. — мясц. (Насовіч),
агнясты прым. — Клім. (ЛАБНГ),
агнісцік м. — Бых., Бабр. (ЛАБНГ),
звінны прым. — Зэльв., Пруж. (Сл. Гарадз., ЛАБНГ),
завінашчы прым. — Гарадз. р. (Цыхун),
здатны прым. — Бераст. (ЛАБНГ),
хуткі прым. — спарадычна зах.-пал. г. і сумежныя з імі раёны, спарадычна паўдн.-усх. з., Пол., Ушац., Валож., Гарадз., Бераст. (ЛАБНГ),
скоры прым. — гарадз.-бар. г., Смарг., Астр. (ЛАБНГ),
хіжы прым. — Смарг., Бяроз. (ЛАБНГ),
шчыры прым. — Мёр., Малад., Гом., Рэч., Маз. (ЛАБНГ),
гарачы прым. — Смарг., Мсцісл., Івац., Іван., Пін., (ЛАБНГ),
шыбкі прым. — паўн. р., спарадычна паўн.-зах. з., Бых. (ЛАБНГ),
шпаркі прым. — Паст., Брасл., Пол., Ваўк., Дзятл., Навагр., Мен., Бых., Пруж., Бяроз., Добр., Нараўл. (ЛАБНГ),
споры прым. — Чач., Добр. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
удалы прым. — Верхнядзв., Круп., Бярэз., Капыл. (ЛАБНГ),
ёмкі прым. — Бял., Маг., Бых., Ветк., Іван. (ЛАБНГ),
шустры прым. — Шарк., Пол., Мядз., Віл., Круп., Слуц., Берасц., Лельч., Мсцісл. (ЛАБНГ),
жвавы прым. — Астр., Ашм., Валож., Навагр., Берасц. (ЛАБНГ),
швідкі прым. — Слон., Пруж. (ЛАБНГ),
круты прым. — спарадычна паўночная частка паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
старатлівы прым. — Чэрв. (ЛАБНГ),
тараплівы прым. — Дзятл. (ЛАБНГ),
уюн м. — Смален. р. (Дабравольскі),
тартарыца ж. 'вялікая і спраўная жанчына, якая лоўка і хутка працуе' — Пол. (НЛ),
шмурны прым. 'лоўкі' — Лельч. (ЖНшС),
кідкі прым. 'спраўны ў рабоце' — Зэльв. (Сцяцко),
хабры прым. — Лельч. (ЛАБНГ),
шурэцкі прым. — Беш. (ЛАБНГ),
бойкі прым. — Астр. (ЛАБНГ),
шыбясты прым. — Пруж. (ЛАБНГ),
завідны прым. — Леп. (ЛАБНГ),
мёткі прым. — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
пілны прым. — Ушацк. (ЛАБНГ),
жывы прым. — Гор. (ЛАБНГ),
жэшкі прым. — Кам. (ЛАБНГ),
яркі прым. — Стол. (ТС),
тараплівы прым. — Дзятл. (ЛАБНГ),
шаткі прым. 'вельмі рухавы і спрытны ў рабоце, паваротлівы' — Гл. (Янкоўскі),
леткі прым. 'лёгкі да работы' — Зэльв. (ЛАБНГ),
даходны прым. 'які ўсюды паспявае, знаходзіць сабе доступ, дзякуючы сваёй стараннасці' — Ашм., Смарг. (Станкевіч),
рубака м. 'які працуе без разваг' — мясц. (Насовіч),
захлынка м. і ж. 'той, хто прагна хапае, робіць, не ўлічваючы сваёй сілы, магчымасцей, патрэб' — Гл. (Янкоўскі).

Паведаміць пра недакладнасьць