бессаромны, які не мае сораму; нахабны, нясціплы.

страмнік м., страмніца ж. — Бял., Гор., Мсцісл., Чач., Лоеў., Зах.-бран. р. (Мат. Маг., Растаргуеў, Яўсееў, Янкова, Юрчанка, Мат. апыт.),
страмнік м. — Ушацк., Гл., Бял., Бых., Зах.-бран. р. (НЛ, ЖНС, Яўсееў, Янкоўскі, Растаргуеў),
страмата м. і ж., бясстрамны прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
срамнік м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
страмідла м., прасталытка ж., бессаромніца ж., прафура ж. — Бял. (Яўсееў),
бессаромны прым., бессорамны прым., бессарамяжны прым. — Віц. р. (Станкевіч),
бястыднік м., бясстыдніца ж. — Верхнядзв., Брасл., Зэльв., Маг., Чач., Паст. (СПЗБ, Мат. Маг., Шаталава, Сцяцко, Мат. апыт.),
стыдулька ж., стыдны прым., няўстыдны прым., няўсцівы прым., — Лоеў. (Янкова),
бясстыдны прым. — Навагр., Лоеў. (Сл. Гарадз., Янкова),
бэстынь м. і ж. — Свісл. (Мат. Гарадз.),
абрыдніца ж. — Чэрв. (Мат. мен.-мал.),
галабруй м. — Кругл. (ЖНС).

Паведаміць пра недакладнасьць