дрэнны, з адмоўнымі якасцямі або ўласцівасцямі; кепскі.

лядашчыца ж. — Нясв. (Мат. мен.-мал.),
ляды прым. — Маст. (Сл. Гарадз.),
лядакі прым. — Клецк. (Мат. мен.-мал.),
лядашты прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
ліхі прым. — Віц. р., Шчуч., Лаг. (Мат. Гарадз., Каспяровіч, Варлыга),
нічогі прым. — зах.-пал. г. (Мат. апыт.),
халерны прым. — Уздз., Кір. (НС, Мат. мен.-мал.),
халярысты прым. — Маст. (Мат. Гарадз.),
пакасны прым. — Уздз. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
паганы прым. — Пін. (ДСБ),
брыда м. і ж. ' дрэнны, надакучлівы' — Нясв. (Мат. мен.-мал.),
благата м. і ж., благоцце м. і ж., благі прым. — Чашн., Смарг., Чэрв. (Станкевіч),
судолле м. і ж. — Бых. (Мат. Маг.),
бэсты прым. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
кепскі прым. — Віц. р., Чэрв. (Каспяровіч, Шатэрнік),
пошлы прым. 'дрэнны' — Рэч. (НС),
гадкі прым. — Воран. (Мат. Гарадз.),
наўды прым. — Зэльв. (СРЛГ),
труізна ж. 'вельмі дрэнны' — Браг. (З нар. сл.),
марны прым. 'дрэнны, нялюбы' — Валож. (Мат. мен.-мал.),
вуніят м. 'абманнік, дрэнны чалавек' — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
пранцаваты прым. — Кір. (НС),
негадзявы прым., негадзяшчы прым. 'паганы' — Гарадз., Вілен. р. (СПЗБ),
нелапы прым. 'няладны, нядобры', ненавідны прым. 'нядобры', нелюдскі прым. — Смален. р. (Дабравольскі),
барахловы прым. — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць