ліслівы, які ліслівіць, дагаджае, падлізваецца; хітры.

лісун м. — Стол. (ТС),
ліса ж. перан., ліска ж. памянш., раблісавы прым. — Жытк. (ТС),
лісіца ж. перан. — Гл. (Янкоўскі),
лісавы прым. — усх.-маг. р., Лід., Лях., Стол., Жытк., Лельч., Лоеў., Хойн. (СПЗБ, ЖНшС, Мат. Гом., Янкова, Бялькевіч),
лісавы прым. — Стол., Жытк. (ТС),
лісіваты прым. — Верхнядзв. (СПЗБ),
ліслівы прым. — усх.-маг. р., Чэрв., Гор. (ЛАБНГ, Шатэрнік, Станкевіч, Бялькевіч),
лізун м. — Бял. (Яўсееў),
падліза м. і ж. — усх.-маг. р., Малад., Барыс., Пух., Чач., Ельск. (СЦБ, Мат. Гом., Бялькевіч),
падлізнік м. — усх.-маг. р., Віл., Чэрв., Стол., Маз., Жлоб. (ЛАБНГ, ТС, СЦБ, Мат. Гом., Бялькевіч),
падліжнік м., падліжніца ж. — Лаг. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
падлізніца ж. — Чэрв. (СЦБ),
падлаза м. і ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Юрчанка),
падхлебніца ж. — Валож. (СЦБ),
ластаман м. 'крывадушны, ліслівы' — Гарадз. (Цыхун),
падхалім м. зневаж. — Светлагор., Буда-Каш., Чач., Жлоб. (Мат. Гом., Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць