махляр, хітры чалавек; махляр, круцель.

махляр м., махлярка ж. — гарадз.-бар. г., Астр., Паст., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Станкевіч, Сцяцко),
махлярына м. узмацн., махлеўка ж., махлішча ж. павел., басалыга м. 'мот, круцель, падманшчык', вярцель м. і ж. перан., верцялёк м. памянш., вердзяішча м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
махлак м. — Брасл. (СПЗБ),
махтун м. экспр. — Смарг. (СПЗБ),
крут м., маталыга м. і ж. — Стол. (ТС),
круцяка м. і ж., балхвіт м., біламут м. — Лаг. (Варлыга),
круцель м. — Гл. (Янкоўскі),
махір м., прашчалыга м., банкруцелка ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
пярэварацень м. — Гом. (Мат. Гом.).

Паведаміць пра недакладнасьць