нікчэмны, няварты

нікчэмны прым. — Жытк., Кобр., мясц. (ЖНшС, ТС, Насовіч),
нікчомны прым. — Жытк. (ТС),
нікчома м. — Мсцісл. (Юрчанка),
нікчомнік м., нікчомніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
нікчэмнік м., нікчэмніца ж. — мясц. (Насовіч),
нікчомісты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
нікудышны прым. — Зэльв., Жытк., Драг. (Сцяцко, ТС, НЛ),
нікудышні прым. — Бял. (Мат. Маг.),
нікудышнік м., нікудышніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
нічогі прым. — Жытк., Маст. (Мат. Гом., Сл. Гарадз.),
апорак м. перан. — Пух. (Мат. мен.-мал.),
апоўзнік м. — Бял. (Мат. дыял. сл.),
атросак м. асудж. — Барыс. (СЦБ),
благі прым. — мясц. (Станкевіч),
бязварты прым. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
галамоўза аг. — Карэл. (Мат. Гарадз.),
завалешчы прым., заваляшчанькі прым. памянш. — Мсцісл. (Юрчанка),
запрапашчоны прым. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
некарысны прым. — Леп. (ЖНшС),
непатрэбнік м., непатрэбніца ж. — мясц. (Насовіч),
ніякаваты прым. — Чач. (Мат. Гом.),
няпэўны прым. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
паплёвішча н. — Мсцісл. (Юрчанка),
трант м. — Леп. (ЖНшС),
шлэпар м. — Мсцісл. (Юрчанка),
шмаравоз м. — Чэрв. (Шатэрнік).

Паведаміць пра недакладнасьць