Віраж1.
1. Паварот з крэнам самалёта, карабля або паварот па крывой аўтамабіля, веласіпеда і г.д.
Гэтак жа, як і яна, умеў захапляцца: мог гадзінамі расказваць пра самалёты, віражы, мёртвыя петлі. І.Навуменка.
2. Паварот спартыўнай дарожкі з нахілам унутр.
Бывае, што ў часіну адпачынку канькі і пада мною зазвіняць, і хочацца цыбатую дзяўчынку на віражы дагнаць і перагнаць. С.Грахоўскі.
Віраж2. Раствор для апрацоўкі фотаадбіткаў.
Віражы служаць для таніравання фотаздымкаў у розныя колеры. Таваразнаўства.
Вітраж. Узор у вокнах, дзвярах са шкла рознага колеру.
Аддзелка кінатэатра яшчэ не зусім закончана. У хуткім часе тут з'явяцца каляровыя вітражы, арнаментальныя ўпрыгожанні, светлавая рэклама. Звязда.