гранатавы1 / гранатавы2 // гранатны

Гранатавы1. Які мае адносіны да граната - паўднёвага фруктовага дрэва або да яго плода.
Мабед гучна, трымаючы ў левай руцэ стос гранатавых галінак, чытаў літанію. В.Іпатава.

Гранатавы2. Які мае адносіны да гранату - каштоўнага каменя.
Гранатавы пярсцёнак. Гранатавы бранзалет.

Гранатны. Які мае адносіны да гранаты.
Гранатны выбух. Гранатны асколак.

Паведаміць пра недакладнасьць