зараніца / заранка1 // заранка2 // зарніца

Зараніца. Паэт. Тое, што і заранка1.
Зара-зараніца гарыць у паднябессі, залоціць красою разлогі. Я.Пушча.

Заранка1. Яркая афарбоўка гарызонта пры захадзе і ўсходзе сонца.
Далёка наперадзе над дарогай успыхвалі густыя, чырвоныя заранкі. І.Пташнікаў.

Заранка2. Невялікая светла-шэрая пеўчая птушка: малінаўка.
Івалгі аспрэчвалі першынство па мастацкаму свісту ў чырванагрудых заранак, жаваранкі не ўступалі па спевах чарнапёрым драздам. Л.Вірня.

Зарніца. Светлавая ўспышка на небе, без грому - водбліск далёкай навальніцы.
Бывае часам, калі пасля доўгіх тыдняў духаты і спёкі загараюцца на далёкім вячэрнім небасхіле палахліва-мітуслівыя зарніцы. М.Паслядовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць