Крытыканскі. Характэрны для крытыкана - чалавека, схільнага да прыдзірлівай, неабгрунтаванай крытыкі, звычайна павярхоўнай.
Цалкам крытыканскі характар яго выступлення выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю ўсіх прысутных на сходзе. Звязда.
Крытычны1.
1. Які заключае ў сабе крытыку, з'яўляецца крытыкай.
У апошні час з'явілася нямала крытычных прац, якія чытаюцца з карысцю, выклікаюць сур'ёзны роздум над жыццём і літаратурай. А.Гардзіцкі.
2. Здольны крытычна адносіцца да каго-чаго-н.
Першы раз за гады замужства акінула Аўгіння крытычным вокам хату свайго мужа. Я.Колас.
Крытычны2. Вельмі цяжкі, небяспечны; пераломны.
Яму ўвогуле падабаюцца вострыя, крытычныя моманты, калі жыццё вісіць на валаску, калі за нейкі міг трэба прыняць важнае, адказнае рашэнне. І.Навуменка.