Рэйд1. Месца стаянкі суднаў на якары каля берага.
Водгаласкі вайны чуліся на рэйдзе, дзе стаяў абпалены крэйсер ці браняносец. М.Лынькоў.
Рэйд2.
1. Пранікненне, налёт войск у тыл праціўніка з якой-н. баявой мэтай.
Наслухаўся я пра баі з белапалякамі, пра паходы, налёты, рэйды па тылах і - бывай астраномія. А.Асіпенка.
2. Нечаканая, раптоўная рэвізія, праверка каго-чаго-н. групай актывістаў па заданню грамадскіх арганізацый.
Кожную суботу праводзім рэйды праверкі. Звязда.
Рэйс. Шлях якога-н. транспарту па пэўнаму маршруту.
Шафёру не было як затрымлівацца. Ён спяшаўся ў рэйс. М.Гроднеў.