сап1 / сап2 // сапа

Сап1. Заразная хвароба коней і іншых няпарнакапытных, якая небяспечна і для людзей.
- Уявіце самі, у шасцярых коней выяўлены сап. Іх трэба неадкладна знішчыць. І.Гурскі.

Сап2. Разм. Гукі сапення, цяжкага дыхання.
Вялізны, з падпалінамі на баках ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору. В.Быкаў.

Сапа. Спец. Акоп, траншэя, падкоп, які робіцца ў напрамку да пазіцыі праціўніка для паступовага і скрытага набліжэння да яго.
Часцей у выразе: ціхай   сапай - непрыкметна, цішком.
- Ён усё робіць ціхай сапай. І.Грамовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць