Сімпатычны1. Які выклікае сімпатыю, прывабны (пра чалавека).
На незнаёмым касцюм, гальштук, белы каўнерык былі вельмі акуратныя, а сам твар мужчыны - сімпатычны. А.Карпюк.
Сімпатычны2. Спец. Які мае адносіны да вегетатыўнай нервовай сістэмы.
Сімпатычная нервовая сістэма. Сімпатычны нерв.
Сімптаматычны. Які з'яўляецца знешняй прыкметаю чаго-н.; паказальны ў якіх-н. адносінах.
Зварот да рэальных жыццёвых фактаў быў з'явай глыбока сімптаматычнай і заканамернай. М.Мушынскі.