Спекулянцкі. Які мае адносіны да спекулянта, спекуляцыі.
Ад спекулянцкай той зарплаты разбагацеў, раззалацеў. П.Панчанка.
Спекуляцыйны1. Які мае адносіны да спекуляцыі, заснаваны на спекуляцыі.
Удзельнікамі буйных спекуляцыйных аперацый з'яўляліся і прадстаўнікі мясцовых улад. І.Саладкоў.
Спекуляцыйны2. У філасофіі: заснаваны на абстрактных разважаннях; адарваны ад вопыту і практыкі, разумова-абстрактны.
Спекуляцыйная філасофія.