Цыркульны. Які мае адносіны да цыркуля.
Нечакана зламалася цыркульная ножка, і ён не змог закончыць свой чарцёж. ЛіМ.
Цыркулярны1. Які з'яўляецца цыркулярам - дырэктыўным распараджэннем для падначаленых устаноў.
Менскі губернатар у цыркулярным пісьме, разасланым у 1912 годзе ў паветы, абавязваў усіх павятовых спраўнікаў узмацніць нагляд за настроем сялян. І.Саладкоў.
Цыркулярны2. Круглы; які мае форму акружнасці; які мае адносіны да цыркуляркі - машыны для распілоўкі дрэва, рэжучай часткай якой з'яўляецца дыскавая піла.
За цыркулярным столікам сярод кучы абрэзкаў стаіць Пеця Ціханчук і змагаецца з вялікай, як кола, круглай пілой - рэжа штакеціны. П.Пестрак.
Цыркуляцыйны. Які адбываецца па замкнутаму кругу; кругавы.
У IX класе пры вывучэнні тэмы «Аміяк» вучні даведваюцца аб такіх прынцыпах, як цыркуляцыйныя працэсы, скарыстанне аптымальнага ціску і тэмператур і г.д. Р.Гацко.