Юдаў (іудаў) пацалунак. Паўкалька з франц. (baiser de Judas) ці анг. (a Judas kiss) м. Здрадніцкі ўчынак пад маскай добразычлівасці, сяброўства.

Тысячы брацкіх магіл, сотні і сотні спаленых вёсак, сёл і гарадоў, да двух з паловай мільёнаў загубленых фашыстамі і іх наймітамі чалавечых жыццяў... Вось жудасныя вынікі «гераізму» фашысцкіх паслугачоў, сапраўдныя вынікі іудавых пацалункаў... (М.Лынькоў. Аб вылюдках).

Выток фразеалагізма - евангельская прытча (Лукаш, 22, 47) пра Юду Іскарыёта - аднаго з дванаццаці вучняў Ісуса Хрыста. Юда прадаў свайго настаўніка за трыццаць срэбранікаў. Каб стражнікі ведалі, хто з дванаццаці Ісус і каго трэба схапіць, Юда падышоў і пацалаваў яго.

Паведаміць пра недакладнасьць