Хадзіць (захадзіць) ходырам (хадуном). Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘моцна хістацца, калыхацца’ і ‘бурна праяўляцца, прыходзіць у рух (пра справы, падзеі і пад.)’.

Захадзілі жорны хадуном, аж трасуцца сцены ветраковы (Я.Непачаловіч. Вятрак). Ходзіць ходырам свет цэлы, смела ў бітву йдзе нясмелы, у бой за лепшы час (Я.Купала. Час!).

Узнік па мадэлі таўталагічных выразаў тыпу есці поедам, прападзі пропадам. Сэнсаўтваральным тут выступае дзеяслоў хадзіць, выкарыстаны ў сваіх перыферыйных значэннях. Далучанае да дзеяслова аднакаранёвае прыслоўе ходырам ці хадуном, неўжывальнае па-за гэтым фразеалагізмам, дапаўняе яго значэнне семай узмацняльнасці, робіць выраз экспрэсіўным сродкам.

Паведаміць пра недакладнасьць