Хапацца (ухапіцца) абедзвюма рукамі за што. Агульны для ўсходнесл. м. (рас. хвататься обеими руками, укр. хвататися обома руками). З вялікай ахвотай скарыстоўваць што-н.

Ніводзін з памянёных маіх паходаў не звязаны з турызмам. Усё гэта рабілася пры выпадках і па неабходнасці, хаця за такія выпадкі я заўсёды хапаўся абедзвюма рукамі (У.Корбан. Цеплаход ідзе на Поўнач).

Утвораны на аснове свабоднага словазлучэння ў выніку яго пераасэнсавання, пераносу дзеяння з канкрэтных прадметаў, за якія можна ў прамым сэнсе хапацца абедзвюма рукамі, на абстрактныя.

Паведаміць пра недакладнасьць