Хоць зубы на паліцу кладзі (лажы) калі, пры якой умове. Уласна бел. Зусім няма чаго есці.

Настала, бадай, самая цяжкая пара ў жыцці кляноўцаў - хоць зубы кладзі на паліцу (А.Асіпенка. Жыта).

У аснове фразеалагізма - гіпербалічны вобраз, матываваны практычнай, гумарыстычна афарбаванай развагай: калі няма чаго есці, дык і няма занятку зубам, а таму хоць кладзі іх на паліцу.

Паведаміць пра недакладнасьць