Стокс Джордж Ґэбрыэл (Stokes George Gabriel; 13.08.1819-01.02.1903), ангельскі матэматык і фізік, акад. Лонданскага каралеўскага таварыства (1851) і яго прэзідэнт (1885-1890), акад. Парыжскай АН (1900), праф. (1849) Кэмбрыджскага ўніверсітэта. Галоўныя працы па фізіцы. Адначасова з Л.Зэйдэлем увёў (1848) паняцце раўнамернай збежнасці паслядоўнасці і шэрагу. Атрымаў (1854) адну з важнейшых формул вектарнага аналізу (Стокса формулу).