Беларускае Краёвае Войска (БКВ), партызанская арганізацыя, створаная Беларускай Незалежніцкай Партыяй. Адзін з варыянтаў назову «Беларускай Вызвольнай Арміі» ды «Чорнага Ката». Падобны назоў аддзелаў беларускай партызанкі генэрала Вітушкі сустракаецца ў эміграцыйных выданьнях БНП. Беларускім Краёвым Войскам Дзімітры Касмовіч і Міхал Вітушка называлі створаныя імі беларускія вайсковыя аддзелы на Браншчыне, Смаленшчыне й Магілеўшчыне, і якія налічвалі дзесяткі тысяч байцоў. Частка гэтых аддзелаў ужо з 1943 г. распачала антыбальшавіцкую партызанскую барацьбу.

Паведаміць пра недакладнасьць