Вострыкаў Цімох (Міхась, нар. у 1922), беларускі дэсантнік, паўнамоцны прадстаўнік Рады БНР, шматгадовы вязень бальшавіцкіх канцлягераў. Дэсантаваўся ў Беларусі з амэрыканскага самалёту 27 жніўня 1952 г. у складзе групы. У выніку здрады, быў арыштаваны 5 верасьня таго ж году. Да 1955 г. знаходзіўся ў менскай турме КГБ. З канцлягераў вызваліўся ў 1975 годзе. Напісаў падрабязныя ўспаміны, якія друкаваць не сьпяшаецца. Жыве ў Гомелі.

Паведаміць пра недакладнасьць