Ганько Міхась (1918 - ?), беларускі палітычны дзеяч, кіраўнік Саюза беларускай моладзі, дэсантнік батальёна «Дальвіц». Паходзіў з вёскі Каледзіна Маладэчанскага раёна. Напярэдадні нямецка-савецкай вайны вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсытэта. Быў прызваны ў Чырвоную Армію, трапіў у нямецкі палон. З лягера быў вызвалены па хадайніцтву Ф.Акінчыца, навучаўся ў школе прапагандыстаў у г. Вустраў. З 1942 г. працаваў у Менску ў аддзеле прапаганды Генэральнага камісарыята Беларусі. З чэрвеня 1943 г. - кіраўнік галоўнага штабу СБМ, рэдактар часопіса «Жыве Беларусь» (друкаваўся пад псеўданімамі «В.Аганёк», «М.Волат»). Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Быў прыхільнікам супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. На пачатку 1945 г. мяняе сваю арыентацыю, уступае ў Беларускую Незалежніцкую Партыю. Ганько ўвайшоў, як афіцэр-прапагандыст, у дэсантны батальён «Дальвіц», рэдагаваў легальны часапіс «Змагар». Пасьля раззбраеньня «Дальвіца» ў Чэхіі, ягоны сьлед гіне. Ёсьць зьвесткі, што Міхась Ганько дабраўся да Беларусі й удзельнічаў у беларускай антысавецкай партызанцы. Пасьля перабраўся на Захад.

Паведаміць пра недакладнасьць