Вітан-Дубейкаўскі Лявон (07(19).07.1869/або 1867/ - 06.11.1940), беларускі палітычны дзеяч, паэт, архітэктар. Паходзіў з в. Дубейкава Мсьціслаўскага пав. Скончыў Пецярбургскі інстытут цывільных інжынераў і Французскую акадэмію архітэктуры. Працаваў у Беларусі і Польшчы, удзельнічаў у беларускім руху. У 1919 г. узначаліў Беларускі камітэт у Варшаве. З 1922 г. жыў у Вільні, супрацоўнічаў спачатку з Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыяй, а пасьля з «Беларускім Фронтам» а. В.Гадлеўскага.