«За волю», газэта або часапіс Беларускай Вызвольнай Арміі. Выдавалася з 1945 года. Рэдактар Міхал Вітушка. Выходзіла ня вельмі рэгулярна й рознымі тэхнічнымі сродкамі, але пераважна друкам. Аб'ём «За волю» дасягаў 84 балонак. Вядомы № 16 ад 7 лістапада 1949 г. У верасьні 1950 г. эмігранцкі бюлетэнь Саюзу беларускіх журналістаў «Вольнае слова» зьмясьціў наступную інфармацыю: «Часапіс беларускіх партызанаў «За Волю» піша: «Перасылаем вам, братом па волі свае вітаньні і цьвердзім, што змаганьне ня спынецца!». У пазьнейшы час пра гэтае выданьне няма ніякіх зьвестак.

Паведаміць пра недакладнасьць