Змагар Алесь (Яцэвіч, 01.10.1903 - 1990-я?), беларускі палітычны дзеяч, слуцкі паўстанец, пісьменьнік, паэт. Паходзіў з в. Цароўка на Случчыне. Пасьля паражэньня Слуцкага паўстаньня, быў у зьняволеньні, уцёк. Ваяваў у складзе антыбальшавіцкіх партызанаў. Пасьля легалізаваўся, часта зьмяняў месца жыхарства, каб пазьбегнуць арышту. Служыў у Чырвонай Арміі, працаваў настаўнікам. З 1944 г. - на эміграцыі. У 1960-80-х гадах Змагар кіраваў беларускімі антыбальшавіцкімі вайсковымі арганізацыямі на эміграцыі: Саюзам былых удзельнікаў збройнай барацьбы за вызваленьне Беларусі і Беларускім Вызвольным Рухам (пад псеўдай «палкоўнік А.Баравы»). У 70-х гадах у Кліўлендзе выдаваў нацыяналістычную газэту «Незалежная Беларусь». У сваіх творах шмат увагі надаваў партызанскай барацьбе беларускіх патрыётаў супраць маскоўскіх акупантаў.

Паведаміць пра недакладнасьць