Зуй Міхась (23.10.1909-24.04.1995), беларускі палітычны дзеяч. Паходзіў з в. Вялікае Сяло Германаўскай вол. Дзісенскага пав. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі ў Беларусі, быў сябрам ЦК БНП. У 1944-45 гг. - афіцэр беларускага дэсантнага батальёна «Дальвіц». У 1945-48 гадах знаходзіўся на нелегальным становішчы ў Польшчы. Перабраўшыся ў Заходнюю Нямеччыну, браў удзел у працы Замежнага сэктару ЦК БНП. Жыў у Аўстраліі. Актыўны ўдзельнік Беларускага Вызвольнага Фронту. Апошні прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады. Памёр у Аўстраліі, пахаваны на праваслаўных могілках у Сыднэі.