Казак Генадзь (1924 - др. пал. 1940-х), беларускі нацыяналіст, арганізатар падпольнага «Саюзу Вызваленьня Беларусі» ў Наваградку ў 1946 г. Паходзіў з в. Брацянка Наваградзкага раёна. Сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі, жаўнер дывізіі «Беларусь» у Нямеччыне. Вярнуўся на Бацькаўшчыну, каб працягваць барацьбу за незалежнасьць Беларусі. Арыштаваны 30 траўня 1947 г. Казака жудасна катавалі чэкісты ў Баранавіцкай турме. Ён загінуў у канцлягеры Долінка Карагандзінскай вобл. неўзабаве пасьля таго, як туды прыбыў.

Паведаміць пра недакладнасьць