Кароль Усевалад (18.10.1919 - кастрычнік 1984), беларускі палітычны дзеяч, актыўны дзеяч Беларускай Незалежніцкай Партыі. Паходзіў з в. Старое Сяло на Меншчыне. Закончыў Віленскую беларускую гімназію й мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэта. Быў апошнім кіраўніком Беларускага Студэнцкага Саюза. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах урачом. Прымаў удзел у падпольным руху. У 1944 г. быў арыштаваны, праходзіў па справе кіраўнікоў БНП. Атрымаў 10 гадоў канцлягераў. Пасьля вяртаньня жыў у Баранавічах.

Паведаміць пра недакладнасьць