Кісель Уладзімір (1922-24.08.1999), удзельнік падпольнай арганізацыі «Саюз Змаганьня за Незалежнасьць Беларусі» (псеўда «Раса»). Паходзіў з Клецка. У час нямецкай акупацыі з сябрамі заснаваў падпольны «Саюз Беларускіх Патрыётаў» у Нясьвіжскай настаўніцкай сэмінарыі. Пасьля вайны настаўнічаў на Нясьвіжчыне, удзельнічаў у падпольлі. Арыштаваны 25 лютага ў Горадні, асуджаны на 25 гадоў канцлягераў. Вызваліўся ў 1960 г. У 90-я гады быў сябрам Дэмакратычнага Аб'яднаньня Ветэранаў.

Паведаміць пра недакладнасьць