Лапіцкі Расьціслаў (1928-1950?), беларускі нацыяналіст, малодшы брат Алега Лапіцкага. Удзельнічаў у Віленскай падпольнай арганізацыі ў 1944 г., пасьля, у 1948 г., стварыў Мядзельска-Смаргонскае антысавецкае моладзевае падпольле. Быў фанатычна адданы сьвятой справе змаганьня за незалежнасьць Бацькаўшчыны. «Калі ты ведаеш, што ў гэтай хаце заначуе маскаль - спалі хату, калі хлеб з гэтай нівы пойдзе маскалю - зьнішчы яе», - гаварыў сябрам Расьціслаў. Прысуджаны бальшавікамі да сьмерці, адмовіўся прасіць памілаваньня. Па адной з вэрсій, быў расстраляны 28 кастрычніка 1950 г. у Маладэчне.

Паведаміць пра недакладнасьць