Луцкевіч Юрка (22.10.1920-12.08.1992), афіцэр дэсантнага беларускага батальёну «Дальвіц», уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі. Нарадзіўся ў Вільні. Скончыў Віленскую беларускую гімназыю, Віленскае тэхнічнае вучылішча. Напрыканцы 1930-х гг. вучыўся ў Варшаўскай політэхніцы, быў забраны ў польскую афіцэрскую школу. У верасьні 1939 г. трапіў у нямецкі палон. Пад час нямецкай акупацыі быў дырэктарам беларускай школы ў Радашкавічах, настаўнічаў у Баранавічах. Удзельнічаў у нацыянальным падпольным руху, быў сябрам БНП. З 1944 г. - афіцэр БКА, удзельнічаў у падрыхтоўцы антынямецкага паўстаньня ў Менску напрыканцы чэрвеня 1944 г., якое не адбылося. Пасьля - у батальёне «Дальвіц». Разам з Усеваладам Родзькам вясной 1945 г. з Чэхіі перабраўся ў Польшчу з мэтай арганізацыі антыбальшавіцкага падпольля й партызанкі. Арыштаваны ў Варшаве напрыканцы 1945 г. Засуджаны на 25 гадоў канцлягераў «за здраду й супрацу з ворагам». Зьняволеньне адбываў на Калыме. У Беларусь вярнуўся ў 1957 г., жыў у Вільні.

Паведаміць пра недакладнасьць