Рагуля Міхась (нар. у 1916 г.?), актыўны ўдзельнік беларускага нацыяналістычнага руху ў гады Другой сусьветнай вайны. Паходзіць з в. Ачукевічы Наваградзкага пав. Інжынэр па адукацыі. У канцы 1930-х гадоў разам з Міхалам Вітушкам браў актыўны ўдзел у дзейнасьці Асьветнага таварыства беларусаў у Варшаве. Пад час нямецкай акупацыі працуе на легальным становішчы ў Віцебску, разам з Усеваладам Родзькам. Адзін з кіраўнікоў Беларускай Незалежніцкай Партыі (мянушка «Чорны»), рэдактар падпольнага «Бюлетэня БНП». На эміграцыі ўваходзіў у кіраўніцтва Замежнага Сэктару БНП. У сьнежні 1948 г., па ініцыятыве Дз.Касмовіча, быў выключаны са складу ЦК БНП. Выехаў у ЗША, быў сябрам Рады БНР.

Паведаміць пра недакладнасьць