Раманчук Іван (? - травень 1987), беларускі нацыяналіст-рэвалюцыянер. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у Беларускай Народнай Самапомачы ў Нясьвіжы. Пасьля вайны - на нелегальным становішчы. Камандзір беларускага партызанскага аддзела, кіраўнік падпольнага Саюзу змаганьня за незалежнасьць Беларусі (псеўда «Ястраб»). У 1949 г. паранены ў баю трапіў у палон. Атрымаў 25 гадоў канцлягераў. Зьняволеньне адбываў на Варкуце. У Беларусь вярнуўся ў 70-х гадах. Памёр пад час нескладанай апэрацыі ў бальніцы. Пахаваны ў Барысаве.

Паведаміць пра недакладнасьць