Сабалеўскі Юры (24.04.1889-26.12.1957), беларускі палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў Стоўбцах. Пасол польскага сойму, актывіст Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Арыштоўваўся польскімі, бальшавіцкімі й нямецкімі акупантамі. Пад час Другой сусьветнай вайны - старшыня Галоўнай управы Беларускай Самапомачы, другі віцэ-прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР). На эміграцыі быў старшынёй Калегіі БЦР, актыўны прыхільнік збройнай антыбальшавіцкай барацьбы. У 1950 г. ад імя БЦР заключыў пагадненьне аб сумесных дзеяньнях у барацьбе супраць бальшавізма з Украінскай Нацыянальнай Радай. Памёр пры нявыясьненых абставінах. Пахаваны ў Мюнхэне, на магільніку Фэльдлюхінг. Пакінуў невялікія ўспаміны пра Беларускі Супраціў часоў нямецкай акупацыі й ролю ў ім а. Вінцэнта Гадлеўскага.

Паведаміць пра недакладнасьць