Сазыка Міхал (23.07.1895-10.01.1949), сябра Часовага Кіраўніцтва Агульнага Беларускага Саюзу Вайскоўцаў у пасьляваеннай Заходняй Нямеччыне. Паходзіў з Віцебшчыны. Пад час першай сусьветнай вайны - афіцэр расейскай арміі. Пазьней быў афіцэрам у арміі генэрала Булак-Балаховіча. У міжваенны час жыў у Польшчы, працаваў сьпяваком у оперным тэатры ў Пазнані. Пад час нямецкай акупацыі арганізаваў на Віленшчыне беларускі батальён, які змагаўся супраць чырвоных і польскіх партызанаў. З 1945 г. - у Нямеччыне. Актывіст ветэранскай вайсковай арганізацыі. Трагічна загінуў. Магчыма, што ягоная сьмерць зьвязаная з падтрыманьнем кур'ерскай сувязі з партызанамі на Бацькаўшчыне. Нездарма эмігранцкая газэта пісала: «Ён марыў аб тэй новай вайне, якая прынясе вызваленьне Беларусі».