Саюз Беларускай Моладзі (СБМ), беларуская нацыяналістычная арганізацыя. Заснавана ў чэрвені 1943 г. Дзейнічала легальна, з дазволу нямецкіх акупантаў, на тэрыторыі генэральнага камісарыяту «Беларусь». Займалася выхаваньнем беларускай моладзі ў духу беларускага патрыятызму, любові да сваёй Бацькаўшчыны. Шэфам-правадніком Галоўнага Штабу СБМ быў Міхась Ганько. Галоўным друкаваным ворганам арганізацыі быў часапіс «Жыве Беларусь!». Да чэрвеня 1944 г. СБМ налічваў у сваіх шэрагах некалькі дзесяткаў тысяч маладых людзей. У 1944 годзе невялікая частка сяброў СБМ эмігравала на Захад. Частка эсбээмаўцаў, у тым ліку й М.Ганько, прыняла ўдзел у антыбальшавіцкай партызанскай і падпольнай барацьбе.