Станкевіч Станіслаў (1907-1980), беларускі палітычны дзеяч. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, доктар філасофіі (1936). Пад час нямецкай акупацыі - бурмістар Барысаўскага павету, пазьней - намесьнік прэзыдэнта БЦР у Баранавіцкай акрузе. Дэлегат Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Уваходзіў у беларускую кансьпірацыю. На эміграцыі Станкевіч быў сябрам Рады БНР. Напрыканцы 1945 г. у ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны ўдзельнічаў у стварэньні нелегальнага Беларускага Нацыянальнага Цэнтру (БНЦ). Рэдагаваў часапіс БНЦ «Рух» і газэту «Бацькаўшчына». Быў першым старшынёй Антыбальшавіцкага Блёку Народаў (1946).

Паведаміць пра недакладнасьць