Станкевіч Ян (26.11.1891-16.11.1976), беларускі палітычны дзеяч, навуковец. Нарадзіўся ў в. Арляняты Ашмянскага павета. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію й Пражскі ўнівэрсытэт. Доктар філасофіі (1926). Працаваў выкладчыкам у Варшаўскім і Віленскім унівэрсытэтах. Пасол Сейма (1928-30). Пад час нямецкай акупацыі быў лідэрам падпольнай Арганізацыі Беларускіх Нацыяналістаў, а пасьля - Беларускага Нацыянальна-Дэмакратычнага Аб'яднаньня. Пасьля вайны жыў у ЗША.

Паведаміць пра недакладнасьць