Сянькевіч Аляксей (15.11.1904-12.12.1991), беларускі нацыяналіст, сябра ЦК БНП. Паходзіў з м. Новы Сьвержань. У 1930-я гады ён быў прыхільнікам Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыі, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны быў вымушаны выехаць у Нямеччыну. Кіраваў аддзелам Бэрлінскага беларускага камітэту ў Бяла-Падлясцы. Пад час нямецкай акупацыі Беларусі працаваў на Бацькаўшчыне, рэдагаваў легальныя газэты ў Менску. У 1943-44 гг., пасьля сьмерці Юльяна Саковіча, кіраваў Менскім акруговым камітэтам Беларускай Незалежніцкай Партыі, выконваў адказныя даручэньні партыі. У 1944 г. быў у Беларускай Краёвай Абароне. На эміграцыі Сянькевіч быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады, жыў у г. Саўт-Рывэр у ЗША.

Паведаміць пра недакладнасьць