Філістовіч Янка (1926-1953), беларускі нацыяналіст-рэвалюцыянер. Сябра Рады БНР, адзін з лідэраў Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі. У 1951 г. вярнуўся ў Беларусь з мэтай арганізацыі патрыятычных сіл для барацьбы з бальшавікамі. У 1952 г. камандаваў на Маладэчаншчыне партызанскай групай, выдаў адзін нумар газэты «Жыве Беларусь!». У верасьні 1952 г. Філістовіч быў арыштаваны агэнтам МГБ. На допытах ён выдаў людзей, якія яму дапамагалі і яны былі рэпрэсіраваны. Сам Філістовіч быў расстраляны.

Паведаміць пра недакладнасьць