Чэбатарэвіч Віктар (1906-07.10.1963), беларускі палітычны й вайсковы дзеяч. Скончыў Нясьвіжскую настаўніцкую семінарыю. Паходзіў з Новага Сьвержаня. У 1940 годзе, жывучы ў Стоўбцах, акупаваных бальшавікамі, падтрымліваў сувязь з беларускімі нацыяналістычнымі арганізацыямі ў Варшаве (у прыватнасьці, з Міколам Шчорсам). Летам 1941-га па польскаму даносу арыштоўваўся немцамі. Працаваў у Генэральным школьным інспэктараце. Разам з а. Гадлеўскім арганізоўвае антынямецкае падпольле. У 1944 годзе - капітан БКА, камандзір афіцэрскай школы БКА ў Менску. На эміграцыі - актыўны дзеяч прабэцээраўскага кірунку, жыў у ЗША. Супрацоўнічаў з газэтай «Беларуская трыбуна». Рэпрэзэнтаваў беларускую эміграцыю ў сусьветных антыкамуністычных арганізацыях. Памёр у Нью-Ёрку.

Паведаміць пра недакладнасьць