Шчорс Мікола (1913-22.12.1995), беларускі палітычны дзеяч. Паходзіў з м. Новы Сьвержань. Скончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У 1935-37 гг. быў старшынёй Беларускага Студэнцкага Саюза, уваходзіў у «Беларускі Фронт» а. В.Гадлеўскага. 19 чэрвеня 1941 г. узначаліў створаны ў Бэрліне Беларускі Нацыянальны Цэнтар. Быў актыўным дзеячом Беларускага Супраціву. Пасьля вайны жыў у ЗША, дзе ўзначальваў шэраг беларускіх грамадзка-палітычных арганізацый. Быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады.

Паведаміць пра недакладнасьць