Еўрапейскае эканамічнае таварыства (ЕЭТ) (агульны рынак), міжнародная дзяржаўна-манапалістычная арганізацыя. Дзейнічае з 1958 г. Краіны-ўдзельніцы: Францыя, Германія, Італія, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Вялікабрытанія, Данія, Ірландыя, Грэцыя, Іспанія, Партугалія. Далучаныя (асацыіраваныя) члены ЕЭТ - Турцыя, Мальта, Кіпр. Задачы таварыства: паступовая ліквідацыя гандлёвых бар'ераў паміж краінамі-ўдзельніцамі, устанаўленне адзінага таможнага тарыфу ў гандлі з краінамі «трэцяга свету», агульная палітыка ў галіне транспарту і сельскай гаспадаркі, стварэнне валютнага саюзу, уніфікацыя падаткавых сістэм, распрацоўка прынцыпаў узгаднення эканамічнай палітыкі.

Паведаміць пра недакладнасьць