Жэмчуг (слова кіт. паходжання), утварэнне перламутравага рэчыва шарападобнай або няправільнай формы, якое развіваецца ў целе некаторых малюскаў памерам ад дробных зярнят да галубінага яйца. Здабываецца ў Чырвоным моры і Персідскім заліве, каля берагоў Шры-Ланкі, Японіі, Аўстраліі, Венесуэлы. Прэснаводны жэмчуг з даўніх часоў здабываўся ў Расеі, Шатландыі, Германіі, Кітаі, у краінах Паўночнай Амерыкі. Вырошчваецца штучна. Выкарыстоўваецца на ўпрыгожанні.

Паведаміць пра недакладнасьць