Халцэдон (грэч. chalkēdón ад назвы старажытнага г. Халкедон на ўзбярэжжы Мрамарнага мора), мінерал, скрытакрышталічная паўпразрыстая разнавіднасць кварцу. Асноўны пародаўтваральны мінерал крэменяў, яшмы, крамяністых сланцаў. Колер разнастайны (у залежнасці ад дамешкаў): ружовы і жоўты (сердалік), чырвона-буры (сардзер), зялёны (хрызапраз), блакітны (сапфірын) і інш. Усе разнавіднасці халцэдону выкарыстоўваюцца як ювелірныя і вырабныя камяні. У Беларусі трапляецца ў верхнепратэразойскіх базальтах і карбанатных адкладах дэвону і мелу.

Паведаміць пра недакладнасьць