Халькапірыт (ад грэч. chalkós медзь + пірыт; медны калчадан), адзін з самых пашыраных медных мінералаў, сульфід медзі і жалеза; найважнейшая медная руда. Утварае бліскучыя латунна-жоўтыя суцэльныя масы і ўкрапанікі, зярністыя агрэгаты, радзей крышталі. У Беларусі ў выглядзе ўкрапанікаў або пражылак трапляецца ў крышталічным фундаменце Беларускай антэклізы, радзей - сярод дэвонскіх вапнякоў і даламітаў Прыпяцкага прагіну.

Паведаміць пра недакладнасьць