Хвойныя лясы, лясы з перавагай хвоі, елкі, піхты, лістоўніцы і інш. дрэў з лісцем ігольчастай або лускападобнай формы. Характэрны для паўночнай часткі ўмераных шырот Паўночнага паўшар'я. Адрозніваюць цемнахвойныя лясы і светлахвойныя лясы; у залежнасці ад геаграфічнага становішча і складу расліннасці - паўночнатаежныя, сярэднетаежныя, паўднёватаежныя, падтаежныя і шыракаліста-хвойныя. У Еўразіі ўтвараюць Еўразійскую таежную вобласць. У Беларусі яны займаюць больш за 67% укрытай лесам плошчы, пераважаюць хваёвыя і яловыя лясы.

Паведаміць пра недакладнасьць