Хімічная прамысловасць, галіна цяжкай прамысловасці. Да яе належаць горнахімічная прамысловасць, асноўная хімічная, мінеральных угнаенняў, палімерных матэрыялаў (вытворчасць сінтэтычнага каўчуку, сінтэтычных смол і пластычных мас, хімічных валокнаў), сінтэтычных фарбавальнікаў, бытавой хіміі, лакафарбавая, хіміка-фармацэўтычная прамысловасці. Доля хімічнай прадукцыі ў структуры прамысловасці большасці краін свету павялічваецца, асабліва вытворчасць арганічных хімікатаў і палімерных матэрыялаў з нафтахімічнай сыравіны (гл. Нафтахімічная прамысловасць). У Беларусі найбольш развіта вытворчасць мінеральных угнаенняў, хімічных валокнаў і нітак.

Паведаміць пра недакладнасьць